20 красавiка 2024, Субота, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сiлы спецаперацый Беларусі і ПДВ Расеі трэніруюцца на мяжы з Украінай

14
Сiлы спецаперацый Беларусі і ПДВ Расеі трэніруюцца на мяжы з Украінай

Пачатыя сумесныя вучэнні Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусi і падраздзяленняў ПДВ Расеі.

Пра гэта паведамляе журналіст Дзмітрый Тымчук з суполкі "Інфармацыйны Супраціў".

"Паводле аператыўных дадзеных суполкі "Інфармацыйны Супраціў", у прымежных з Украінай раёнах Расеі адбываецца фармаванне ўдарнай групоўкі расейскіх войскаў", - паведаміў журналіст у сваім блогу.

"У прыватнасці, у раёнах насупраць Харкаўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей Украіны, у непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы, фармуюцца батальённыя тактычныя групы (БТГ). У складзе БТГ ідэнтыфікаваныя вайскоўцы частак ПДВ і спецназа ГВУ ГШ ВС РФ", - гаворыцца ў паведамленні.

"Адначасова на тэрыторыі Беларусі пачатыя сумесныя вучэнні Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і падраздзяленняў ПДВ Расеі", - паведамляе Дзмітрый Тымчук.

Фота з архіва "Беларуская ваенная газета"

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках