16 красавiка 2024, aўторак, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Агрызка: Расея не разумее слоў, патрэбная дэманстрацыя сілы

4
Уладзімір Агрызка: Расея не разумее слоў, патрэбная дэманстрацыя сілы

Адчувальных вынікаў ад чатырохбаковай сустрэчы ў Жэневе чакаць не варта.

Пра гэта ў каментары Gordonua.com заявіў экс-міністр замежных спраў Уладзімір Агрызка.

"Пазіцыя Расеі застаецца нязменнай. Учора Чуркін яе вельмі прыгожа падаў і абвінаваціў увесь свет у хлусні. Лаўроў сёння працягне гэтую лінію і абвінаваціць усіх у неразуменні працэсаў, якія адбываюцца на Украіне. Ён скажа, што пра Крым наогул казаць нельга, паколькі гэта тэрыторыя Расеі, а свет новых рэалій не разумее. Ён скажа, што трэба аднавіць легітымную ўладу ва Украіне, а для гэтага ёсць легітымны прэзідэнт. І на гэтым дыскусія будзе завершаная", - выказаў меркаванне экс-міністр.

"Наіўныя тыя заходнія эксперты, якія лічаць, што можа быць наладжаны дыялог. Яны ці не разумеюць сітуацыі, ці аб'ектыўна падыгрываюць пуцінскаму шавінізму. Ніякіх практычных вынікаў, акрамя заяваў для прэсы, я не чакаю", - заявіў Агрызка.

На думку дыпламата, Расея не разумее слоў, з ёй трэба размаўляць усім светам выключна мовай жорсткіх санкцый.

"Трэба пачаць рэальныя санкцыі супраць Расеі. Пакуль гэта толькі іх імітацыя. Як з боку Захаду, так і з боку Украіны. У адваротным выпадку сітуацыя не палепшыцца. Расея можа зразумець толькі мову сілы, гэта тая мова, на якой яна сама размаўляе. А для ўсіх астатніх моў ёй патрэбны перакладчык", - сказаў Уладзімір Агрызка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках