24 красавiка 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Грыцэнка: Стасункі з Расеяй магчымыя пасля ізаляцыі Пуціна

6
Анатоль Грыцэнка: Стасункі з Расеяй магчымыя пасля ізаляцыі Пуціна

З пуцінскай Расеяй Украіна ніколі не будзе мець нармальных стасункаў.

Пра гэта ў эфіры цярнопальскага абласнога тэлебачання заявіў кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны і былы міністр абароны краіны Анатоль Грыцэнка, перадае УНІАН.

«Пуцін топча нашу зямлю і забівае нашых людзей. Таму сёння казаць пра якія-небудзь стасункі Украіны з Расеяй мы не можам. А вось з Расеяй пасля Пуціна, якога свет павінен ізаляваць, будзе спакой і ў Расеі, і ва Украіне, і ва ўсёй Еўропе», - перакананы Анатоль Грыцэнка.

Па словах палітыка, стасункі з Расеяй павінны грунтавацца на трох прынцыпах: раўнапраўе, узаемавыгаднасць і празрыстасць.

«Без усялякіх там «без гальштукаў» або «пад сталом», без карупцыйных «Расукрэнерга»і«Укргазэнерга». Тады ўсё будзе дакладна і зразумела. Супрацоўніцтва павінна быць прагматычным - на карысць абедзвюм краінам, абедзвюм эканомікам, абодвум народам. Але гэта магчыма толькі пасля Пуціна, - адзначае Грыцэнка. - Гэтая вайна скончыцца, і мы пойдзем наперад. Веру, што нашы людзі здольныя пабудаваць такую краіну, якая пакіне ззаду шматлікіх нашых суседзяў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках