24 красавiка 2024, Серада, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыст Кісялёў: Мы ў кольцы. Мяне душыць НАТА

74
Прапагандыст Кісялёў: Мы ў кольцы. Мяне душыць НАТА

Генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Расея сёння» звярнуўся да Уладзіміра Пуціна.

Вядомы крамлёўскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў падчас «прамой лініі» паскардзіўся прэзідэнту Расеі, што яго «душыць НАТА», піша gazeta.ru.

Па словах журналіста, яму здаецца, што «краіна знаходзіцца ў кольцы».

«Я адчуваю задушлівыя адчуванні, мне здаецца, што гэта НАТА. Яно развіваецца як ракавая пухліна. У НАТА кажуць, што мэтазгодна Украіну прыняць у НАТА. Вы кажаце, што блокавая сістэма адмірае. Не магу з гэтым пагадзіцца. Можна сказаць, што я параноік. Не пра мяне гаворка. Дзе чырвоная рыса ў пашырэнні блока НАТА?» - спытаў Кісялёў.

Пуцін, у сваю чаргу, параіў Кісялёву не баяцца.

«Страху ў нас няма, і ні ў каго не павінна быць. Мы павінны зыходзіць з рэалій», - сказаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках