24 красавiка 2024, Серада, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладафронтаўцаў будуць судзіць за акцыю памяці герояў Майдана

6
Маладафронтаўцаў будуць судзіць за акцыю памяці герояў Майдана

Беларускіх апазіцыянераў чакае суд за акцыю памяці загінулых у Кіеве актывістаў Майдана.

17 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца суд над сябрамі «Маладога Фронту» Андрэем Цянютам, Наталляй Крывашэй і Стасам Булай. Іх абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. Як паведаміў сустаршыня «МФ» Андрэй Цянюта, судзіць іх будуць за правядзенне 22 лютага акцыі памяці загінулых у Кіеве падчас трагічных падзей на вуліцах Грушэўскага і Інстытуцкай. 22 лютага актывісты «МФ» усклалі кветкі і запалілі свечкі на плошчы Леніна каля «нулявога кіламетра». Іх затрымала міліцыя. Разам з маладымі людзьмі быў затрыманы і Кастусь Жукоўскі, які здымаў акцыю на відэа, піша ПЦ «Вясна».

Па словах Андрэя Цянюты, пра суд яны даведаліся 16 красавіка, атрымаўшы смс-паведамленні. «Мы патэлефанавалі на той нумар, з якога прыйшлі смс, і нейкая жанчына пацвердзіла, што на самой справе яна супрацоўніца суда, і такім чынам запрашае нас на пасяджэнне. Таксама супрацоўніца суда дадала, што нам дасылалі позвы з суда, але цікава, што мы іх не атрымлівалі», - адзначыў сустаршыня «МФ».

Варта дадаць, што цяпер паралельна Цэнтральны РАУС праводзіць праверку па скарзе супрацоўніка міліцыі, які заявіў, што пры затрыманні 22 лютага Кастусь Жукоўскі пагражаў яго жыццю. Пакуль адміністрацыйная або крымінальная справа не ўзбуджалася, следчы днямі апытваў сведак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках