26 красавiка 2024, Пятніца, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Шабаноў запрог каня ў «Жыгулі»

10
Жыхар Шабаноў запрог каня ў «Жыгулі»

Жывёла цягнула аўтамабіль да выезду з Менска.

Пра гэта паведаміў адзін з чытачоў сайта onliner.by. На сталічнай вуліцы Байкальскай «Жыгулі» рухаліся не самастойна, а з дапамогай каня, распавёў ён. Жывёла цягнула аўтамабіль да выезду з горада, у бок вёскі Вялікае Сціклява.

Па правілах, дадзены ВАЗ будзе лічыцца не аўтамабілем, а конным транспартам, так як прыводзіцца ў рух мускульнай сілай жывёлы. Вядома, што на гэтым участку вуліцы Байкальскай няма абмежавання для руху такіх транспартных сродкаў.

Характэрна, што за рулём машыны нікога не было, а з-за прыпаркаваных аўтамабіляў фурман вымушаны быў рухацца па сярэдняй паласе, тым самым парушыўшы пункт 160 ПДР: рух па праезнай частцы на гужавых транспартных сродках дазваляецца толькі ў адзін шэраг на адлегласці не далей аднаго метра ад яе правага краю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках