19 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Расея збяднела інтэлектуальна (Відэа)

6

Расея хоча коштам захопу Украіны выправіць сваю сумную сітуацыю, лічыць першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

З самага пачатку «крымскай кампаніі» эксперты загаварылі пра тое, што Расея пачала рэалізацыю новых імперскіх планаў і спыніць Пуціна ў яго імкненні адрадзіць савецкую імперыю амаль немагчыма. Наколькі гэта праўдзіва? Пра гэта ў праграме «Размова з Калінкінай» на «Белсаце» разважае першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

«Расея збяднела інтэлектуальна, і таму хоча цаной Украіны выправіць сваю сітуацыю. А чалавечы боль ёй не зразумелы. Украінцы хочуць пабудаваць уласную дзяржаву, у 1991 годзе на рэферэндуме за незалежнасць прагаласавалі 90%, - адзначае Станіслаў Шушкевіч. - У Беларусі ж расейцы пасадзілі намесніка, які надзелены дыктатарскімі паўнамоцтвамі. Таму з Беларуссю няма праблем. Часта можна пачуць, што Лукашэнка - раб Пуціна. Так і ёсць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках