18 красавiка 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: У Пуціна з яго танкамі і аўтаматамі не атрымаецца захапіць Украіну

4
Яцанюк: У Пуціна з яго танкамі і аўтаматамі не атрымаецца захапіць Украіну

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін хоча захапіць Украіну з дапамогай сваіх дыверсійных груп, але яму гэта не ўдасца.

Пра гэта сказаў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, каментуючы заяву Пуціна аб тым, што ва ўсходняй Украіне няма расейскіх вайскоўцаў, інфармуе ЛІГАБізнесІнформ.

Яцанюк адзначыў, што Пуцін - адзіны чалавек у свеце, які верыць у тое, што на ўсходзе Украіны няма расейскіх войскаў.

"Яны здзейснілі ваенную інтэрвенцыю ў Крым. Ён таксама спачатку распавядаў, што там не было расейскіх войскаў, а сёння ён афіцыйна прызнаў, што расейскія войскі там усё ж такі былі. Зараз ён зноў расказвае казку пра тое, што гэта не яго дыверсанты, якіх ён туды высадзіў і якія сфармавалі тэрарыстычную сетку на тэрыторыі Украіны", - сказаў Яцанюк.

Паводле яго слоў, ва Украіны ёсць бясспрэчныя доказы гэтага факту, і цяпер яны будуць прадстаўленыя ў Жэневе, дзе праходзіць чатырохбаковая сустрэча Украіна-ЕЗ-ЗША-Расея. "Што тычыцца заяваў расейскага прэзідэнта, то ў яго такі сабе, ведаеце, пах 30-х гадоў. Сумуе Уладзімір Уладзіміравіч па тэрыторыях, якія яму ніколі не належалі - і належаць не будуць, Уладзімір Уладзіміравіч. Вы разбірайцеся ў сябе ў Расеі са сваім народам і не распавядайце пра тое, што мы - адзіны народ", - адзначыў прэм'ер.

Яцанюк папярэдзіў, што захапіць Украіну ў Пуціна не атрымаецца.

"Вы хочаце прымусова, з вашымі танкамі і аўтаматамі, нас захапіць. Гэта не ўдавалася на працягу некалькіх стагоддзяў шматлікім імперыям, і ў вас, паважаны, не атрымаецца. Так, мы зараз перажываем звышскладаную сітуацыю. Я паглядзеў - абаронны бюджэт Расеі па аб'ёмах трэці ў свеце. Тое, як яны ўзбройвалі сваю армію да зубоў - цяпер зразумела, навошта. Каб захапіць Украіну", - адзначыў ён.

Па словах Яцанюка, цяпер уся сусветная супольнасць на баку Украіны, але перамога будзе магчымай не тады, калі ў сваёй пазіцыі аб'яднаецца ўвесь свет, а калі аб'яднаецца ўся Украіна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках