28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: ЗША павінны дакладна заявіць пра ваенную падтрымку Украіны

Foreign Policy: ЗША павінны дакладна заявіць пра ваенную падтрымку Украіны

Пагроза эканамічных санкцый Захаду недастаткова магутная, каб утрымаць Маскву ад агрэсіі.

Таму доказ - дэстабілізацыя Усходняй Украіны, піша аглядальнік Foreign Policy Залмай Халілзэд. На яго думку, рашэнне адміністрацыі Абамы адказаць Расеі фінансавымі і эканамічнымі санкцыямі - прыкмета агульнай "змены парадыгмы ў амерыканскай стратэгіі стрымлівання". Але падзеі на Украіне сведчаць: небяспечна залішне спадзявацца на фінансавыя інструменты магутнасці, піша Инопресса.

На погляд Халілзэда, у імя стрымлівання ЗША павінны "дакладна заявіць, што падтрымаюць ваенны супраціў Украіны любому новаму расейскаму ўмяшанню".

Праўда, эканамічныя санкцыі даказалі сваю эфектыўнасць пры знішчэнні сетак фінансавання тэрарызму і паслабленні рэжымаў-ізгояў. Акрамя таго, гэтыя інструменты падабаюцца амерыканскім палітыкам, паколькі ў ЗША цяпер дэфіцыт бюджэту.

Здавалася б, Расея - удалая мішэнь эканамічнай вайны, так як без доступу на глабальныя фінансавыя рынкі і да міжнародных фінансавых інстытутаў яна не можа развіваць свае геапалітычныя памкненні, працягвае аўтар. І ўсё ж пакуль эканамічныя санкцыі не стрымалі Крэмль.

Аўтар раіць ЗША зрабіць так, каб мэты Вашынгтона супадалі з магчымасцямі, якія ён сапраўды гатовы выкарыстаць. У кантэксце ўкраінскага крызісу, аднак, узнікае небяспечны разрыў паміж мэтамі і магчымасцямі ЗША. Аўтар мяркуе: "Стрымліванне далейшай расейскай агрэсіі супраць краін у постсавецкай прасторы, якія не з'яўляюцца нашымі саюзнікамі, але маюць важнае значэнне, запатрабуе чагосьці большага, чым кропкавыя санкцыі".

Запэўніванні адміністрацыі ЗША, што тое, што адбываецца - гэта не пачатак новай халоднай вайны, верныя на глабальным узроўні, але вуалююць падабенства суперніцтва Расеі і ЗША з суперніцтвам СССР і ЗША ў рэгіянальным маштабе. Адной з прычын перамогі ЗША ў халоднай вайне было тое, што Вашынгтону ўдалося "стрымаць савецкую агрэсію супраць "дзяржаў на лініі фронту" і пры гэтым абысціся без удзелу сіл ЗША ў баявых дзеяннях", піша аўтар.

Для абароны "дзяржаў на лініі фронту" камбінаваліся розныя сродкі: палітычнае супрацоўніцтва, пастаўкі зброі і супрацоўніцтва вайскоўцаў, эканамічная падтрымка. "Патрэбны падобны набор мер, каб прадухіліць новыя дзеянні Расеі супраць Украіны і іншых "дзяржаў на лініі фронту" (напрыклад, Грузіі), а таксама супраць партнёраў ЗША на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі", - гаворыцца ў артыкуле.

На Украіне самая складаная палітычная задача ЗША - аб'яднаць разнастайныя абшчыны. "Важныя элементы ў "Партыі рэгіёнаў" і ў рускамоўных супольнасцях Украіны настроеныя супраць анэксіі Крыма і жорсткага ўмяшання Пуціна ў справы Украіны. Супрацоўніцтва ЗША і Еўропы з гэтымі элементамі можа спрыяць палітычнай інклюзіі пры дэцэнтралізаванай сістэме дзяржкіравання. Паралельны працэс інтэграцыі Украіны ў заходнія інстытуты тыпу ЕЗ стаў бы стымулам для супрацоўніцтва паміж рознымі украінскімі фракцыямі", - піша аўтар.

Адміністрацыя Абамы здзейсніла памылку, адмовіўшыся забяспечыць Кіеў супрацьтанкавымі і іншымі ўзбраеннямі, лічыць аглядальнік. "ЗША павінны прадаставіць Украіне тое, у чым яна мае патрэбу для супраціву расейскаму ваеннаму ўмяшанню, - забяспечыць яе матэрыяльным патэнцыялам і арганізаваць навучанне, а таксама пераканаць саюзнікаў зрабіць тое ж самае", - гаворыцца ў артыкуле. Масква больш ахвотна ўступіць у перамовы, калі ўсведамляе кошт ваеннага варыянту.

Аўтар прызнае, што сумневы ў боегатоўнасці ўкраінскай арміі справядлівыя, але ўсё ж яна "знойдзе прымяненне вялікім аб'ёмам зброі". Ён раіць адміністрацыі Абамы накіраваць групу экспертаў, каб "высветліць, які патэнцыял спатрэбіцца Украіне для паспяховай партызанскай вайны супраць расейскай арміі захопнікаў".

І, нарэшце, Украіне неабходная доўгатэрміновая дапамога - інакш ёй не рэалізаваць свае эканамічныя магчымасці. Аўтар паказвае на неабходнасць працяглага супрацоўніцтва Захаду з Кіевам: "Заходні ўплыў на Украіне будзе залежаць ад гатоўнасці ЗША канкураваць з буйным эканамічным уплывам Расеі ў гэтай краіне".

Калі не прыняць стратэгію ў дачыненні да "дзяржаў на лініі фронту", то краіны, якія не ўваходзяць у НАТА, могуць стаць ахвярамі імкнення Пуціна адрадзіць Расейскую імперыю. Наадварот, калі Вашынгтон вернецца да духу "стратэгіі стрымлівання часоў халоднай вайны", то ён зможа дыктаваць умовы новай стабільнасці ў рэгіёне, падсумоўвае Залмай Халілзэд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках