29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя закрые Басфор для расейскіх караблёў у выпадку вайны

6
Турцыя закрые Басфор для расейскіх караблёў у выпадку вайны

На сённяшні дзень урад краіны не мае права забараніць праход ваенных караблёў.

Турцыя зможа закрыць для праходу расейскіх караблёў Басфорскі праліў у Чорным моры толькі ў выпадку афіцыйных ваенных дзеянняў. Пра гэта ў чацвер, 17 красавіка, паведаміў народны дэпутат, былы кіраўнік крымскага Меджліса Мустафа Джамілеў.

У прыватнасці, ён распавёў, што ўжо пасля першых дзён расейскай агрэсіі ў Крыме абмяркоўваў з урадам Турцыі магчымасць перакрыцця Басфорскага праліва для расейскіх караблёў.

"Рэжым Басфора і Дарданэлы рэгулюецца дамовай, якая была заключаная, напэўна, у 1923 годзе. І пры адсутнасці адкрытых ваенных дзеянняў, Турцыя не мае права закрываць праход караблёў праз праліў, у тым ліку і ваенных караблёў", - перадае словы Джамілева інфармагенцтва УНН.

Палітык патлумачыў, што такія караблі павінны падаваць заяўку для праходу за 15 дзён, а Турцыя можа адмовіць толькі з-за загружанасці праліва або экалагічных праблем.

"Калі адсутнічае адкрытая вайна, Турцыя не можа закрыць праліў. Аднак, калі афіцыйна пачнуцца ваенныя дзеянні, то Турцыя можа прыняць і іншае рашэнне", - адзначыў палітык.

Таксама джамілеў паведаміў, што ўрад Турцыі запэўніў, што "не зможа застацца ў баку", калі супраць крымскіх татараў будуць здзяйсняцца супрацьпраўныя дзеянні, паколькі ў самой Турцыі пражывае вельмі вялікая колькасць крымскіх татараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках