19 красавiка 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абылгаў Расмусэна

19
Пуцін абылгаў Расмусэна

У Альянсе сцвярджаюць, што на сустрэчу з Пуціным былы прэм'ер Даніі не прыносіў дыктафон для запісу размовы з кіраўніком расейскай дзяржавы.

Прэс-службе NАТО нічога невядома пра тое, што генеральны сакратар Альянсу Андэрс Фог Расмусэн, на пасадзе прэм'ер-міністра Даніі, запісаў адну з гутарак з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

«Падчас знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра Даніі ні спадар Расмусэн, ні хто-небудзь іншы не прыносіў дыктафон для запісу размовы са спадаром Пуціным», - заявіла сёння афіцыйная прадстаўніца NАТO Ёана Лунгеску, каментуючы словы прэзідэнта Расеі аб тым, што такі інцыдэнт меў месца.

Нагадаем, сёння Пуцін падчас прамой лініі выказаў абурэнне тым, што цяперашні генеральны сакратар NАТO Андэрс Фог Расмусэн, на пасадзе прэм'ера Даніі, аднойчы без дазволу запісаў і апублікаваў асабістую размову з ім.

«Ён мяне папрасіў аб гэтай сустрэчы, яна не была запланаваная. Я пагадзіўся, мы сустрэліся, пагаварылі - ён, аказваецца, узяў з сабой дыктафон, таемна запісаў нашу размову, а потым апублікаваў у прэсе, - распавёў Пуцін. - Я не мог паверыць сваім вушам і вачам - лухта нейкая».

З ягоных слоў, Расмусэн патлумачыў гэта тым, што нібыта запісаў гэтую размову «для гісторыі».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках