24 красавiка 2024, Серада, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паведамленне аб размове Лукашэнкі і Туска знікла з сайтаў БелТА і «Інтэрфакса»

9

Прычына знікнення публікацыі невядомая.

«Сёння з ініцыятывы польскай стараны адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Абмяркоўвалася развіццё міжнароднай сітуацыі ў сувязі з падзеямі ва Украіне, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі», - такое паведамленне з'явілася сёння на сайтах агенцтваў БелТА і «Інтэрфакс-Захад».

З'явілася, але неўзабаве знікла. Паводле стану на 20:30 навіны на сайтах ужо няма. Публікацыі, зрэшты, захаваліся ў кэшы. Вось скрыншоты:

Напэўна, беларускае кіраўніцтва прыняло за немэтазгоднае, каб інфармацыя аб размове з прэм'ерам Польшчы трапіла ў беларускія СМІ, мяркуе выданне «Наша Нiва».

На гэты момант рэдактары агенцтваў БелТА ды «Інтэрфакс» недаступныя для камэнтароў.

Гэта была першая размова кіраўніка дзяржавы Еўразвязу з Лукашэнкам пасля пагрому Плошчы 2010 года.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў журналістам, што ў апошнія некалькі гадзін размаўляў пра сітуацыю ва Украіне з Лукашэнкам, а ўчора - з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцэнюком і кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Барозу, мерыцца ўвечары гутарыць з кіраўніком NATO.

«Па пару гадзін размаўляў з маімі партнёрамі аб сітуацыі ва Украіне і пра тое, што можа адбыцца даслоўна на працягу некалькіх дзён, учора перамовы з прэм'ер-міністрам Канады Стывэнам Харпэрам, кіраўніком Еўрапейскай камісіі, прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцэнюком, сёння была размова з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь - першая такога кшталту размова, але выкліканая яна драматычнай сітуацыяй ва Украіне», - сказаў Туск.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках