16 красавiка 2024, aўторак, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА адправіць у Балтыйскае мора пяць караблёў і шэсць знішчальнікаў

6
НАТА адправіць у Балтыйскае мора пяць караблёў і шэсць знішчальнікаў

Альянс перакідае да заходніх межаў Расеі дадатковыя сілы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы арганізацыі. Марская група хуткага рэагавання будзе складацца з караблёў Нарвегіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Эстоніі - гэта чатыры мінных тральшчыка і адно судна забеспячэння.

"НАТА адпраўляе караблі ў Балтыйскае мора для актывізацыі абароны сваіх усходнееўрапейскіх саюзнікаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Канада адправіць у рэгіён шэсць знішчальнікаў Каралеўскіх ВПС краіны CF-18 і 20 штабных афіцэраў. Канадскія знішчальнікі будуць патруляваць паветраную прастору над краінамі Усходняй Еўропы разам са знішчальнікамі ЗША, Велікабрытаніі, Даніі, Польшчы, Партугаліі і Германіі.

"Разам з нашымі саюзнікамі па НАТА мы прызнаем неабходнасць умацавання бяспекі і стабільнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе", - заявіў канадскі прэм'ер-міністр Стывен Харпер.

Нагадаем, раней Рада НАТА ў Бруселі ўхваліла пакет мер па ўзмацненні бяспекі дзяржаў альянсу ва Усходняй Еўропе з-за сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках