28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваная маёмасць службовых асоб ТАА «Антасам»

8
Арыштаваная маёмасць службовых асоб ТАА «Антасам»

Упраўленнем Следчага камітэта па Менску арыштаваная маёмасць службовых асоб ТАА «Антасам» на суму звыш 6 млрд. рублёў.

Пра гэта распавялі ў СК Беларусі.

Яго заснавальнікі і супрацоўнікі завалодалі грашыма ўдзельнікаў долевага будаўніцтва на падставе залічэння іх у кошт аплаты будаўніцтва і распарадзіліся імі ў асабістых мэтах.

Як паведамляе БелаПАН, следства прымае меры па забеспячэнню поўнага і аб'ектыўнага расследавання крымінальнай справы. Ажыццёўлены комплекс арганізацыйных мер, накіраваных на актывізацыю працэсу будаўніцтва жылога комплексу.

У ходзе папярэдняга следства праведзеныя ператрусы па месцах рэгістрацыі і пражывання абвінавачаных, у офісных памяшканнях. Вынікам праведзеных следчых дзеянняў стала накладанне арышту на маёмасць абвінавачаных і заснаваных імі суб'ектаў. У тым ліку накладзены арышт на банкаўскія рахункі, рухомую і нерухомую маёмасць абвінавачаных і іх сваякоў.

Акрамя таго, УСК прынятыя меры па актывізацыі арганізацыйна-распарадчай і фінансава-гаспадарчай працы з боку адказных за будаўніцтва комплексу арганізацый.

Забяспечанае прыцягненне грашовых сродкаў для будаўніцтва жылога комплексу «Самацветы» на суму больш за 13 млрд. рублёў.

Як паведамлялася раней, у канцы снежня 2013 года былі дадаткова выяўленыя тры эпізоды злачыннай дзейнасці абвінавачаных, здзейсненых у 2009 і 2010 гадах. Пацярпелымі прызнаныя двое менчукоў і грамадзянін Турцыі. Ім нанесены ўрон больш чым на 307 млн. рублёў. Дадаткова распачатыя тры справы па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, здзейсненае групай асобаў у асабліва буйным памеры).

Нагадаем, заснавальнікі і іншыя супрацоўнікі таварыства завалодалі грашыма ўдзельнікаў долевага будаўніцтва жылога комплексу «Самацветы» ў сталіцы на падставе залічэння іх у кошт аплаты будаўніцтва кватэр і распарадзіліся імі ў асабістых мэтах.

3 красавіка УСК па Менску ў дачыненні да абвінавачаных дадаткова распачатая справа па ч. 4 арт. 209 КК, пацярпелымі па якой з'яўляюцца 14 грамадзян. Агульная сума нанесенай ім шкоды складае больш за 1,6 млрд. рублёў. У дачыненні да абвінавачаных прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках