24 красавiка 2024, Серада, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар ААН чакае рэалізацыі жэнеўскіх дамоўленасцяў па Украіне

6
Генеральны сакратар ААН чакае рэалізацыі жэнеўскіх дамоўленасцяў па Украіне

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун вітае вынікі жэнеўскіх дамоўленасцяў па Украіне і чакае іх рэалізацыю.

Пра гэта паведамляецца ў заяве Генеральнага сакратара, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

Кіраўнік ААН натхнёны тым, што бакі здолелі дамовіцца аб цэлым шэрагу неадкладных канкрэтных крокаў, накіраваных на дээскалацыю сітуацыі і пошук мірнага выхаду з крызісу, адзначаецца ў заяве.

Пан Гі Мун падкрэсліў, што сітуацыя ва Украіне - па-ранейшаму надзвычай нестабільная. «Ён чакае, што ўсе бакі і ў далейшым праявяць сур'ёзнасць і шчырасць сваіх намераў і выканаюць крокі, акрэсленыя ў Жэнеўскай заяве, якія павінны дапамагчы знайсці доўгатэрміновы выхад з крызісу», - гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што кіраўнік ААН не раз сцвярджаў, што толькі канструктыўны дыялог бакоў, накіраваны на дасягненне канкрэтных вынікаў, дапаможа знайсці мірнае рашэнне, перадае УНІАН.

Як паведамлялася, 17 красавіка ў Жэневе адбылася сустрэча па пераадоленні крызісу ва Украіне, у якой удзельнічалі выконваючы абавязкі кіраўніка МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца, Высокі прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне дакумента аб сумесных намаганнях кіраўніцтва Расеі, ЗША, Еўразвяза і Украіны па ўрэгуляванні напружанай сітуацыі ва Украіне.

Бакі дамовіліся заклікаць усе супраціўныя бакі ва Украіне вызваліць захопленыя будынкі, скласці зброю і сесці за стол перамоваў.

Таксама дасягнутая дамоўленасць, што спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ павінна гуляць вядучую ролю ў дапамозе ўкраінскім уладам і мясцовым супольнасцям у рэалізацыі мер па дээскалацыі сітуацыі. ЗША, ЕЗ, Расея будуць падтрымліваць гэтую місію, уключаючы прадастаўленне назіральнікаў.

Акрамя таго, будзе гарантаваная амністыя пратэстантам і тым, хто пакіне будынкі і іншыя грамадскія месцы, і здасць зброю, за выключэннем тых, хто вінаваты ў сур'ёзных злачынствах.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках