26 красавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом папярэдзіў інвестфонды пра новыя санкцыі супраць Расеі

13
Белы дом папярэдзіў інвестфонды пра новыя санкцыі супраць Расеі

Адміністрацыя Барака Абамы заявіла, што рыхтуе дадатковыя санкцыі супраць Расеі.

Пра гэта Белы дом паведаміў прадстаўнікам некаторых інвестыцыйных кампаній, перадае Bloomberg.

Чыноўнікі Мінфіна і Савета нацыянальнай бяспекі ЗША на мінулым тыдні правялі ў Вашынгтоне сустрэчу з кіраўнікамі фондаў узаемных інвестыцый і хедж-фондаў. Яны паведамілі, што санкцыі будуць пашырацца і што інвестары, калі іх турбуюць наступствы, павінны прадугледзець адпаведныя рызыкі, перадае РБК.

Крыніца агенцтва заявіла, што пасля сустрэчы мэнэджэры інвестыцыйных кампаній засталіся ў здзіўленні з нагоды таго, ці мае намер урад "ісці да канца", ці ён спрабаваў паспрыяць продажу актываў, папярэдзіўшы пра санкцыі.

Былыя чыноўнікі Белага дома адзначаюць, што выцясненне Расеі з сусветных фінансавых рынкаў - наймацнейшы інструмент, які застаецца ў распараджэнні Барака Абамы ў яго спробе "разрадзіць" бягучы крызіс у адносінах паміж Масквой і Кіевам.

Прадстаўнік адміністрацыі Абамы папярэдзіў, што ў выпадку правалу чатырохбаковых перамоваў у Жэневе па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да людзей з "блізкага атачэння" Уладзіміра Пуціна і кампаній, якія яны кантралююць. "Галіновыя" санкцыі таксама застаюцца адной з опцый, дадаў ён.

Уільям Памяранц, намеснік дырэктара Інстытута Кенана, які займаецца даследаваннямі Расеі і постсавецкай прасторы, выказаў здагадку, што самай грознай зброяй ЗША могуць стаць тыя ж санкцыі, якія Вашынгтон увёў у дачыненні да Ірана. На яго думку, Злучаныя Штаты могуць паспрабаваць выцесніць Расею з міжнародных фінансавых рынкаў. "Рускія баяцца гэтага, гэта тое, чаго яны хочуць пазбегнуць", - сказаў эксперт.

Адзін з прадстаўнікоў Белага дома распавёў агенцтву, што на згаданай сустрэчы ў адрас інвестараў не гучала нейкіх канкрэтных просьбаў не ўкладваць грошы ў Расею. Паводле яго слоў, Мінфін і Савет нацыянальнай бяспекі ЗША праводзяць такія сустрэчы, каб бізнес-супольнасць разумела, чаго чакаць ад уладаў.

Па выніках сустрэчы, якая прайшла 17 красавіка 2014 года ў Жэневе, з удзелам прадстаўнікоў Расеі, Украіны, ЗША і ЕЗ быў прыняты сумесны дакумент. Бакі прынялі заяву, у якой пагадзіліся з неабходнасцю зрабіць канкрэтныя крокі па дээскалацыі ўкраінскага крызісу. Сярод такіх крокаў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў назваў раззбраенне ўсіх незаконных узброеных фармаванняў, вызваленне захопленых будынкаў, вуліц і плошчаў, а таксама амністыю ўсіх пратэстоўцаў, за выключэннем тых, якія ўчынілі цяжкія злачынствы.

Галоўным вынікам сустрэчы, па словах Лаўрова, стала прызнанне перамоўшчыкамі таго, што крызіс на Украіне "павінны ўрэгуляваць самі ўкраінцы". Міністр запэўніў, што ў Расеі няма намеру ўводзіць войскі на тэрыторыю Украіны.

"Мы выпрацавалі дадатковыя наступствы, якія чакаюць рускіх, калі мы не ўбачым паляпшэння фактычнай сітуацыі на месцах. Мы каардынуемся з нашымі еўрапейскімі саюзнікамі. Я спадзяюся, што на працягу наступных дзён мы ўбачым захаванне (дамоўленасцяў)", - заявіў напярэдадні Абама, каментуючы вынікі сустрэчы.

Фота: AP

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках