25 красавiка 2024, Чацвер, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўскі ўльтрас праспявалі новы хіт пра Пуціна жыхарам Луганска

13

Фанаты «Металіста» падчас матчу з луганскай «Зарой» праспявалі новы хіт, прысвечаны прэзідэнту Расеі.

Крычалкі скандавалі сотні людзей на трыбунах стадыёна ў Харкаве. У руках у іх былі дзесяткі ўкраінскіх сцягоў.

Матч скончыўся нічыёй 1:1. На стадыёне прысутнічалі заўзятары «Зары» з Луганска, дзе тыдзень таму баевікамі быў захоплены будынак СБУ.

Відэа размешчана на сэрвісе YouTube.

Адзначым, што гэта ўжо не першая песня футбольных заўзятараў, адрасаваная прэзідэнту Расеі. «Прывітанне» Уладзіміру Уладзіміравічу перадавалі кіеўскія фаны, праспяваўшы ўсім стадыёнам «Пуцін - х...о» на матчы «Дынама» - «Шахцёр». Раней таксама ўльтрас «Металіста» пераапранулі фана ў Пуціна і запальвалі на «Алімпійскім».

Асцярожна, нецэнзурная лексіка

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках