19 красавiка 2024, Пятніца, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Гэтая вайна будзе апошняй у гісторыі Расеі

25
Аркадзь Бабчанка: Гэтая вайна будзе апошняй у гісторыі Расеі

Расея неўзабаве спыніць сваё існаванне.

Пра гэта заявіў «Радыё Свабода» вядомы расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка.

«Расея ў сваёй знешняй палітыцы перайшла на імперскі вектар развіцця. Гэта захоп і далучэнне не самых лепшых зямель, якія ў агульнай колькасці ёй дарма не патрэбныя.

Аднак увесь сэнс імперыі ў тым, каб яна пашыралася. Калі яна не пашыраецца, яна папросту перастае існаваць. І каб Уладзімір Пуцін змог утрымаць сваю ўладу, яму прыйдзецца пашыраць імперыю. Іншага варыянту ў яго цяпер няма.

І гэта, безумоўна, прывядзе да вайны. Калі гэта здарыцца - праз тыдзень ва Украіне, праз два гады ў Малдове ці праз пяць гадоў недзе ў Беларусі - я не ведаю.

Але скончыцца гэтая палітыка можа толькі адным - вайной. І гэтая вайна, я баюся, будзе апошняй у гісторыі Расеі, і я баюся, што Расея ў тых межах, якіх яна цяпер ёсць, спыніць сваё існаванне. Мы ўваходзім у фінальны этап развалу краіны», - заявіў журналіст.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках