28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» прыняла канчатковае рашэнне адмовіцца ад палётаў у Крым

7
«Белавія» прыняла канчатковае рашэнне адмовіцца ад палётаў у Крым

Авіякампанія "Белавія" прыняла канчатковае рашэнне адмовіцца ад выканання рэйсаў у Сімферопаль у гэтым летнім сезоне.

Пра гэта паведаміў журналістам 18 красавіка ў Менску генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў.

"Усім вядома сiтуацыя, якая адбываецца. Мы маем магчымасць выконваць палёты ў тым ліку і ў Сімферопаль, але попыт на гэты кірунак на працягу лютага, сакавіка і пачатку красавіка ніжэй папярэдніх гадоў", - падкрэсліў Гусараў.

"Мы ўважліва адсочвалі, аналізавалі, параўноўвалі з папярэднімі гадамі. Нават з ліку тых пасажыраў, якія забранявалі або набылі квіткі на гэты кірунак, быў адток пасажыраў. То бок, людзі здавалі квіткі. Таму прынятае рашэнне, што ў гэтым годзе мы ў Сімферопаль рэйсы, на жаль, выконваць не будзем", - сказаў гендырэктар "Белавія".

На ўдакладняючае пытанне, ці можа гэта рашэнне быць перагледжана на працягу летняга сезона, Гусараў адказаў адмоўна: "Гэта рашэнне канчатковае, мы ўжо перанакіравалі самалёты па іншых напрамках, у тым ліку на выкананне чартэрных рэйсаў".

Рашэнне аб адмене летніх рэйсаў у Сімферопаль нацыянальная авіякампанія "Белавія" прыняла ў сувязі з іх "малой камерцыйнай загрузкай", заявіў 3 красавіка намеснік генеральнага дырэктара "Белавія" Ігар Чаргінец. Паводле яго слоў, гэта рашэнне не звязана з прынятай 2 красавіка Еўракантролем забаронай на палёты ў Крым. "Мы прынялі рашэнне крыху раней. У панядзелак (31 сакавіка)", - сказаў Чаргінец.

У папярэднія гады рэйс Менск - Сімферопаль карыстаўся папулярнасцю ў пасажыраў. "Непапулярны ў гэтым годзе, - сказаў Чаргінец. - Справа ў тым, што гэты рэйс выконваецца ўсяго тры месяцы на год - з пачатку чэрвеня да канца жніўня. Калі ён цяпер не прадаўся, то калі яго прадаваць? Браняванні былі, але вельмі мала ў параўнанні з аналагічным перыядам, напрыклад, мінулага ці пазамінулага гадоў. У некалькі разоў менш продажы. Зараз каля 100 чалавек у адзін бок забранявалі. У папярэднія гады ў некалькі разоў больш бранявалі".

У той жа час адміністрацыя Нікалаеўскай вобласці Украіны лічыць мэтазгодным адкрыццё чартэрных авіярэйсаў з Менска ў Нікалаеў. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента эканамічнага развіцця, гандлю і турызму адміністрацыі Нікалаеўскай вобласці Міхаіл Тульскі 16 красавіка ў Коблеве (Беразанскі раён, Нікалаеўская вобласць) на сустрэчы з беларускімі журналістамі і прадстаўнікамі турфірм. Па словах прадстаўніка адміністрацыі рэгіёну, вядуцца перамовы з беларускімі ўладамі, аднак прынцыповай згоды пакуль няма. "Мы лічым, што зносіны праз чартарныя рэйсы альбо праз пастаянныя рэйсы Нікалаеў - Менск далі б магчымасць забяспечыць нават бяспеку перамяшчэння, а самае галоўнае - зручнасць турыстаў", - адзначыў спецыяліст.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках