25 красавiка 2024, Чацвер, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» увёў функцыю сачэння за сябрамі

4
«Фэйсбук» увёў функцыю сачэння за сябрамі

Кампанія дадала ў дастасаванні для доступу ў сацсетку з мабільных прылад функцыю Nearby Friends.

З яе дапамогай можна ў рэальным часе даведацца аб знаходжанні сяброў па сацыяльнай сетцы, гаворыцца ў паведамленні Facebook. Месцазнаходжанне карыстальніка сацсетка можна паглядзець на мапе, калі ён дазволіў гэта. Дадзеных аб радыусе дзеяння дастасавання кампанія не прадставіла, піша Lenta.ru.

Функцыя Nearby Friends пачне распаўсюджвацца на гэтым тыдні сярод карыстальнікаў у ЗША, яна будзе даступная на прыладах пад кіраваннем iOS і Android.

Пры ўключэнні функцыі на экране мабільнай прылады ўсплывае паведамленне пра сяброў, якія знаходзяцца недалёка ад карыстальніка. Можна адзначыць аднаго або некалькіх чалавек і прапанаваць ім сустрэцца. Мяркуецца, што гэты сэрвіс дазволіць арганізоўваць спантанныя сумесныя паходы ў кафэ або кіно.

Карыстальнік мае магчымасць выбраць катэгорыі «фрэндаў», якія будуць бачыць яго месцазнаходжанне (сябры, блізкія сябры ці выбраныя карыстальнікі), а таксама ўключаць і адключаць функцыю ў любы час. Пры адключэнні функцыі карыстальнік будзе недаступны для выяўлення.

Функцыя Nearby Friends дазваляе таксама выбраць пэўны перыяд, на працягу якога можна бачыць ваша дакладнае месцазнаходжанне. Гэта дазваляе, напрыклад, калегам знайсці адзін аднаго перад сустрэчай, але ў далейшым не раскрываць, дзе яны знаходзяцца.

Функцыя таксама адлюстроўвае месцазнаходжанне карыстальнікаў-вандроўнікаў, калі яны ўключылі адпаведную опцыю. Такім чынам, з'яўляецца магчымасць даць параду аб годных увагі славутасцях іншых гарадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках