19 красавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перададуць Украіне зброю і сродкі сувязі

2
ЗША перададуць Украіне зброю і сродкі сувязі

Такое рашэнне было прынята ў Жэневе падчас чатырохбаковых перамоваў.

ЗША пагадзіліся перадаць украінскім вайскоўцам паліўна-змазачныя сродкі, а таксама «касмічныя сродкі сувязі, бронекамізэлькі новага ўзору, а таксама тэхнічную дапамогу, якая прадугледжвае непасрэднае спыненне агрэсара», заявіў у пятніцу, 18 красавіка, в.а. старшыні фракцыі Батькивщина Сяргей Собалеў, перадае Інтэрфакс-Украіна.

«ЗША, якія з'яўляюцца гарантам нашай цэласнасці, адрэагавалі не толькі эканамічнымі санкцыямі, але канкрэтнай ваеннай дапамогай у выпадку агрэсіі Расеі. ЗША маюць намер перадаць Украіне касмічныя сродкі сувязі, бронекамізэлькі новага ўзору, а таксама тэхнічную дапамогу, якая прадугледжвае непасрэднае спыненне агрэсара», - сказаў Собалеў.

Паводле яго слоў, Камітэт кангрэса ЗША сёння разгледзіць гэты пакет ваеннай дапамогі і праз 3 тыдні будзе канкрэтны адказ для Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках