19 красавiка 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Пуцін прызнаў нелегітымнасць «рэфэрэндуму» ў Крыме

53

Заявы прэзідэнта Расеі канчаткова дыскрэдытавалі законнасць галасавання на паўвостраве.

Пра гэта гаворыцца ў каментары Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны адносна асобных выказванняў Уладзіміра Пуціна падчас прамой лініі ў чацвер, 17 красавіка.

«Супярэчлівасць заяваў расейскага боку канчаткова дыскрэдытуе яго пазіцыю пра нібыта недатычнасць да падзеяў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і ва ўсходніх рэгіёнах Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

У знешнепалітычным ведамстве нагадалі, што 4 сакавіка Уладзімір Пуцін катэгарычна адмаўляў удзел расейскіх вайскоўцаў у блакаванні частак украінскай арміі ў Крыме, але ўжо 17 красавіка прызнаў, што за так званымі сіламі самаабароны Крыма стаялі расейскія вайскоўцы, якія, нібыта дапамагалі правесці рэферэндум.

«Гэта прызнанне расейскага прэзідэнта канчаткова пахавала міф пра нібыта «легітымнае волевыяўленне» крымчан. Пасля гэтага наступным крокам расейскага боку павінна стаць прызнанне таго неаспрэчнага факту, што рэферэндум пад дуламі аўтаматаў вайскоўцаў замежнай і яшчэ зацікаўленай у яго выніках дзяржавы мае сваю выразную назву - анэксія, з усімі міжнародна-прававымі наступствамі», - дадалі ў МЗС.

Раней прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк адзначыў, што прысутнасць расейскіх войскаў ва ўсходніх абласцях Украіны прызнае ўвесь свет, акрамя кіраўніцтва Расеі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках