29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Федэралізацыя - расейскі меч для Украіны

3
Браніслаў Камароўскі: Федэралізацыя - расейскі меч для Украіны

Прэзідэнт Польшчы параіў Кіеву ніколі не пагаджацца на федэралізацыю краіны.

"Сёння мы з вялікай увагай сочым за ваеннай пагрозай для Украіны. Але варта разумець, што будучыня Украіны вырашыцца ў рамках дыскусіі пра ўпарадкаванне гэтай дзяржавы, г.зн. дыскусій, якія павінны весціся ўнутры Украіны", - заявіў Браніслаў Камароўскі.

Прэзідэнт Польшчы лічыць, што ў такой сітуацыі польская канцэпцыя рэформы самакіравання - "гэта проціяддзе для ідэі федэралізацыі або аўтанамізацыі", піша zn.ua. "Самакіраванне - гэта вялікі шанец для Украіны, як пазбегнуць расейскага меча, які хоча падзяліць Украіну на кавалкі па прынцыпе федэрацыі або аўтаноміі", - адзначыў прэзідэнт Польшчы.

Па словах Камароўскага, ход чатырохбаковых размоў у Жэневе сведчыць, што Расея пагадзілася з тым, што Украіна не будзе федэралізавацца, а наўзамен правядзе глыбокую рэформу самакіравання. Як заявіў польскі прэзідэнт, "д'ябал стаіўся ў дэталях", і падчас унутраных украінскіх дыскусій адносна формы самакіравання могуць з'явіцца ідэі, якія будуць выгадныя Расеі. І важна, сказаў ён, што вынікі жэнеўскіх перамоваў дазволяць Украіне выйграць хоць крыху часу для стабілізацыі сітуацыі і ўмацавання ўлады.

Як паведаміў Камароўскі, Польшча ўжо дапамагае Украіне ў падрыхтоўцы да рэформы самакіравання. Паводле яго слоў, польскія эксперты інтэнсіўна працуюць у польска-украінскай групе, якая рыхтуе канцэпцыю дэцэнтралізацыі ўлады ва Украіне. Да гэтай групы далучыліся вядучыя спецыялісты па правядзенні канстытуцыйнай рэформы, якія дапамогуць узгадніць прынцыпы рэформы органаў самакіравання з адпаведнымі запісамі ва ўкраінскай Канстытуцыі. Камароўскі таксама адзначыў, што Польшча гатовая падзяліцца з Украінай вопытам выкаранення карупцыі, стварэння спрыяльных умоў для развіцця сярэдняга і малога бізнесу, а таксама рэфармавання арміі.

Фота: prezydent.pl

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках