23 красавiка 2024, aўторак, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два падлеткі наладзілі гонкі з ДАІ ў начным Гомелі

4
Два падлеткі наладзілі гонкі з ДАІ ў начным Гомелі

Экіпаж ДПС пачаў пераслед аўто пасля таго, як яго кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванню аб спыненні.

Пагоня, якая пачалася на скрыжаванні вуліц Агарэнкі і Свірыдава ў Гомелі, скончылася даволі хутка - непадалёк ад знакамітага «светлафорнага дрэва», піша onliner.by.

Як распавялі ў абласной ДАІ, каля 02:00 Volkswagen Jetta адрэагаваў на светлавую сігналізацыю службовага аўтамабіля тым, што павялічыў хуткасць. У працэсе пагоні каманды праз гучнагаварыцель кіроўца ігнараваў. Праязджаючы міма аблупраўлення ДАІ, Volkswagen віляў па дарозе, не даючы сябе абагнаць. Затым наехаў на бардзюр, але нягледзячы на пашкоджанні, працягнуў свае манеўры. Спыніць аўто ўдалося насупраць будынка «Гідрапрывад».

У аўтамабілі знаходзіліся 17-гадовы кіроўца і 18-гадовы пасажыр. Абодва ў будаўнічых пальчатках - для канспірацыі. Высветлілася, што аўтамабіль хлопцы скралі з двара дома на вуліцы Хатаевіча.

Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж. Падазраваныя заключаны пад варту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках