29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка змяніў начальнікаў УУС Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей

12
Лукашэнка змяніў начальнікаў УУС Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей

Дыктатар зрабіў кадравыя перастаноўкі сярод сілавікоў.

Палкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама. Ён вызвалены ад пасады начальніка дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, піша БелаПАН.

Лукашэнка таксама прызначыў генерал-маёра міліцыі Фёдара Балейку начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама, вызваліўшы яго ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама. На вызваленую пасаду прызначаны палкоўнік міліцыі Аляксандр Кавальчук.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 18 красавіка.

Ранейшы начальнік упраўлення ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Іван Саўчыц быў вызвалены ад пасады ўказам ад 28 лютага 2014 года. Афіцыйная прычына звальнення - «правіны, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў». Ён быў звольнены са службы ў органах унутраных спраў «у сувязі з сістэматычным невыкананнем умоў кантракта».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках