20 красавiка 2024, Субота, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сафійскі сабор хочуць уключыць у Спіс Сусветнай спадчыны UNESCO

3
Сафійскі сабор хочуць уключыць у Спіс Сусветнай спадчыны UNESCO

Яшчэ 11 аб'ектаў у Беларусі могуць быць уключаныя ў Спіс Сусветнай спадчыны UNESCO.

Аб гэтым паведаміла сёння генеральная дырэктарка UNESCO Ірына Бокава, выступаючы на лекцыі перад выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных дачыненняў БДУ падчас працоўнага візіту ў Беларусь, паведамляе БелТА.

"Без культуры не можа быць ні квітучага грамадства, ні ўстойлівага развіцця. У сувязі з гэтым UNESCO супрацоўнічае з Беларуссю ў сфэры аховы культурнай спадчыны чалавецтва, якое з'яўляецца падмуркам самабытнасці і самаідэнтыфікацыі народа", - адзначыла гендырэктарка.

Са слоў Ірыны Бокавай, у так званым папярэднім спісе лічацца Аўгустоўскі канал (Гарадзенская вобласць), Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор (Полацк, Віцебская вобласць), Камянецкая вежа (Камянец, Берасцейская вобласць), Барысаглебская царква (Гародня), Свята-Нікольскі жаночы манастыр (Магілёў), Берасцейская цытадэль, палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў (Гомель), культавыя збудаванні абароннага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве (Менская і Берасцейская вобласці), архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці ў Менску, драўляныя цэрквы Палесся, Нацыянальны парк "Белавежская пушча" (павелічэнне).

У папярэдні спіс унесеныя і аб'екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны - калядная гульня "Жанiцьба Цярэшкi", абрады якой захаваліся ў вёсцы Аношкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, і традыцыя шапавальства ў Дрыбіне (Магілёўская вобласць). "Я ўпэўненая, што беларускі ўрад, Міністэрства культуры ды іншыя ўпаўнаважаныя арганізацыі працуюць над гэтым пытаннем, і яно абавязкова будзе развязанае", - падкрэсліла гендырэктарка UNESCO.

На гэты момант у Спіс Сусветнай спадчыны UNESCO ад Беларусі ўключаныя Нацыянальны парк "Белавежская пушча" (як прыродны трансмежавы аб'ект, супольна з Польшчай), замкавы комплекс "Мір" (м.Мір, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласць), архітэктурна-культурны комплекс былой рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы (Менская вобласць), Дуга Струвэ (транмежавы аб'ект, 19 тапаграфічных пунктаў якога размешчаныя на тэрыторыі Беларусі). Сусветную нематэрыяльную спадчыну UNESCO прэзэнтуе абрад "Калядныя цары", які цяпер існуе толькі ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Менская вобласць).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках