28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі абстралялі верталёт над Славянскам

10
Баевікі абстралялі верталёт над Славянскам

Верталёт не быў вайсковым і раскідваў над горадам улёткі з тэкстам Жэнеўскіх пагадненняў.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дырэктар украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», над Славянскам, занятым экстрэмістамі, быў абстраляны верталёт. З абстралянага верталёта раскідваліся ўлёткі з тэкстам Жэнеўскіх пагадненняў ад 17 красавіка.

Верталёт быў грамадзянскім і афарбаваным у белы колер. Зблытаць яго з вайсковым было вельмі праблематычна», - паведаміў ён.

Абстрэл вёўся са стралковай аўтаматычнай зброі калібра 7,62 мм.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам .

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках