23 красавiка 2024, aўторак, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расклад велікодных набажэнстваў у храмах Менска

2

Заканчваецца Вялікі пост, і прыйдзе галоўнае хрысціянскае свята - Вялікдзень.

У гэтым годзе і каталікі, і праваслаўныя адзначаюць яго ў адзін дзень - 20 красавіка, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У суботу пачынаецца падрыхтоўка да свята, гаспадыні гатуюць ежу. Адны адпраўляюцца да храма, каб асвяціць яе загадзя, іншыя пакідаюць гэта на нядзелю. Ежу будуць асвячаць пасля суботняй ранішняй службы і да вечара, а таксама адразу пасля Велікоднага набажэнства.

Галоўная падзея велікодных урачыстасцяў - Усяночнае набажэнства. У гэтым годзе яно для праваслаўных вернікаў, будзе асаблівым: мітрапаліт Павел адслужыць сваю першую велікодную службу ў Беларусі ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Службу будуць трансляваць праз Беларускую тэлевізію.

Раніцай у нядзелю хрысціяне разгаўляюцца спачатку асвячоным яйкам, кулічом, потым іншы ежай. На Вялікдзень традыцыйна ходзяць у госці і запрашаць гасцей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках