26 красавiка 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бункеры пад Кіевам знайшлі 40 мяхоў дакументаў Нафтагаза

У бункеры пад Кіевам знайшлі 40 мяхоў дакументаў Нафтагаза

Гэтыя дакументы былі выкрадзеныя ў кампаніі яшчэ ў лютым.

У бункеры пад Белагародкай у Кіеўскай вобласці актывісты выявілі 41 мех з дакументамі НАК "Нафтагаз Украіны".

Пра гэта паведамілі ў эфіры 5 канала.

Актывісты, якія адпачывалі побач, зайшлі ўнутр бункера і налучылі на знаходку. Прыналежнасць дакументаў да кампаніі актывісты выявілі на саміх паперах - там былі адпаведныя надпісы.

Пасля выяўлення знаходкі звярнуліся ў праваахоўныя органы, на месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група.

Цяпер мяхі апячатаныя, праводзяцца следчыя дзеянні. На месца падзеі таксама прыехаў прадстаўнік НАК "Нафтагаз", які паведаміў, што менавіта гэтыя дакументы былі выкрадзеныя ў кампаніі яшчэ ў лютым.

Як вядома, у сакавіку МУС распачало справу супраць службовых асобаў "Нафтагаза", якія падазраюцца ў крадзяжы дзяржмаёмасці на суму амаль паўтара мільярда грыўняў.

Былы кіраўнік кампаніі Яўген Бакулін цяпер арыштаваны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках