20 красавiка 2024, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над будынкам Меджліса ў Сімферопалі ўзняты сцяг Украіны

17
Над будынкам Меджліса ў Сімферопалі ўзняты сцяг Украіны

Сёння крымская паліцыя прыйшла ў Меджліс крымскіх татараў у Сімферопалі па тэлефанаванні "неабыякавых грамадзян".

Пра гэта паведамляюць Крымские новости.

"Чаму на працягу 23 гадоў тут на мітынгах, на будынках былі сцягі Расеі, і для вас гэта не было прычынай для візітаў, а цяпер вас бянтэжыць украінскі сцяг?" - спытаў у паліцыянтаў Рыза Шэўкіеў, чалец Меджліса і кіраўнік дабрачыннай арганізацыі "Фонд "Крым".

Супрацоўнікі паліцыі сказалі, што павінны скласці пратакол аб атрыманым сігнале і папярэдзілі Шэўкіева, што ён мае права адмовіцца ад дачы інфармацыі. Рыза Шэўкіеў скарыстаўся гэтым правам.

Таксама супрацоўнікі паліцыі папярэдзілі пра тое, што сцяг можа стаць прычынай правакацый і нападаў на будынак. Шэўкіеў адказаў, што задача паліцыі - змагацца з правакатарамі.

Нагадаем, Меджліс крымскіх татараў - гэта аналаг урада. 20 сакавіка Вярхоўная Рада Украіны прызнала крымскіх татараў карэнным народам Крыма, а таксама ўзаконіла Курултай і Меджліс.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках