23 красавiка 2024, aўторак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я - голас Курапат» (Відэа)

6
«Я - голас Курапат» (Відэа)

Рэжысёрка Вольга Мікалайчык зняла фільм «Я - голас Курапат».

«Да Чэмпіянату свету ў хакеі адкрыюць шынок ля Курапацкіх могільнік, даслоўна пад крыжамі, дзе ляжаць сотні тысяч беларусаў, маладых і не вельмі, прыгожых і звычайных, таленавітых і не вельмі, простых і заслужаных... Часам людзей забівалі сем'ямі - і шчасце, калі цябе забілі раней твайго дарослага сына ці дачкі...

Каб адчуць дух гэтага святога месца - трэба пахадзіць там без масавай акцыі - аднаму або з блізкім па духу чалавекам, - кажа ў інтэрв'ю charter97.org рэжысёрка Вольга Мікалайчык. - Менавіта ў гэты момант забаліць душа, адкрыецца для гэтай суровай бязлітаснай праўды, якая стане ў далей сапраўдным дыханнем душы - напэўна гэта і ёсць сэнс Памяці, калі моцна баліць за тых, каго няма, хто сышоў у бязлітасных пакутах і катаваннях.

Забалела душа ад думкі, што з шынка будзе гучна раўці расейская папса, а нажлукціўшыся наведвальнікі будуць бегаць пад Крыж, бо падчас банкетаў быдла не чакае ў чарзе - бяжыць да ветру... на магілы нявінна закатаваных.

Курапаты маўкліва церпяць бяспамяцтва і здзек... Але мы наважылі стаць голасам Курапат. З зваротамі да нацыі выступілі Ніна Багінская, Сяргей Ханжанкоў, Уладзімір Раманоўскі, Аляксандр Макаеў, Ганна Шапуцька, Алесь Макаў, Генадзь Батура, Вікторыя Ткачук, моладзь - Раман Васільеў, Андрэй Молчан, Юля Сцяпанава. Так нарадзіўся гэты народны фільм «Я - голас Курапат».

Гэта першая частка дакументальнай народнай думкі. Я нават не магу вызначыць жанр фільма, таму што ён новы - гэта справа кінакрытыкаў. Да лета выйдзе частка другая, бо шмат выказацца ў абарону народнага мемарыяла і пакінуць свой мэсэдж нашчадкам.

Але галоўнае, каб да нашага голасу далучыліся мільёны беларусаў, каб паглядзелі гэты народны відэазварот і прыйшлі ў Курапаты - памаліцца, пакланіцца, пакаяцца, запаліць лампадку, прыбраць смецце, усталяваць свой Крыж у памяць ахвяр...»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках