25 красавiка 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: ЗША ўзмоцняць вайсковую прысутнасць у Польшчы

1
«Нямецкая хваля»: ЗША ўзмоцняць вайсковую прысутнасць у Польшчы

ЗША плануюць узмацніць сваю вайсковую прысутнасць у Польшчы, улічваючы крызісную сітуацыю ва Украіне.

Аб такіх намерах Вашынгтона паведамляе Нямецкая хваля.

Як паведаміў міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк, ужо на гэтым тыдні ЗША і Польшча абвесцяць аб адпраўцы кантынгенту наземных войскаў ЗША ва Усходнюю Еўропу. Паводле паведамлення, гэтая акцыя праходзіць у рамках праведзенага надоечы NATO ўзмацнення вайсковай прысутнасці ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Які менавіта кантынгент войскаў ЗША будзе перадыслакаваны ў Польшчу, не ўдакладняецца.

Таксама паведамляецца, што "ЗША не плануюць супольных манеўраў з наземнымі войскамі Польшчы і Эстоніі".

У вучэннях, якія будуць доўжыцца два тыдні, будзе ўдзельнічаць "невялікая колькасць амэрыканскіх жаўнераў". Разам з тым выданне ўдакладняе, што цяпер амэрыканская і польская стораны абмяркоўваюць дэталі супольных вучэнняў.

На мінулым тыдні, улічваючы эскалацыю крызісу ва Украіне, NATO абвясціла пра ўзмацненне вайсковай прысутнасці ва ўсходніх краінах - чальцах Паўночнаатлантычнага альянсу на просьбу Польшчы, Румыніі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што Альянс забяспечыць наяўнасць большай колькасці самалётаў, караблёў, а таксама павялічыць "гатовасць да баявых дзеянняў на сухазем’і", каб узмацніць абарону ўсходнееўрапейскіх краін - чальцоў NATO.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках