29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Яфрэмаў: Не хачу, каб Расею баяліся і ненавідзілі

52
Міхаіл Яфрэмаў: Не хачу, каб Расею баяліся і ненавідзілі

Вядомы расейскі акцёр выказаўся супраць захопніцкіх дзеянняў Крамля.

Словы Міхаіла Яфрэмава прыводзіць партал uapress.info.

«Я Вам магу сказаць, што я не люблю ў гэтым свеце, - кажа заслужаны артыст Расеі. - Я не люблю крывадушнасць. Я не люблю хлусню, хамства. Не люблю, калі моцны здзекваецца са слабага. Не люблю, калі людзі забіваюць адзін аднаго. Не люблю, калі не маюць свайго меркавання. Не люблю, калі затыкаюць рот нават тым, каго я не люблю.

Я хачу, каб маю Радзіму паважалі. Паважалі за новыя тэхналогіі, за сучасныя заводы, за прыгожыя і чыстыя гарады, якасныя і недарагія тавары. За нашых прыгожых жанчын, за працавітых і добрых мужчын. Я хачу, каб іншыя краіны марылі да нас далучыцца не ад безвыходнасці, і не таму што ў нас пенсіі вышэй, а таму што ў нас грамадства больш справядлівае і дыхаецца лягчэй. Каб да нас ездзілі не з малалетнімі прастытуткамі забаўляцца, а лячыцца ад хвароб, якія ніхто, акрамя нашых лекараў, не вылечыць.

Я не хачу, каб Расею баяліся і ненавідзелі. Я не хачу, каб рускіх за мяжой успрымалі як агрэсіўны і хамаваты народ, які не ўмее сябе паводзіць. Каб увесь свет думаў пра маю краіну як пра агрэсара. Я не хачу, каб мы займалі першыя месцы па ўзроўні карупцыі і дзіцячай смяротнасці. Я не хачу, каб мой народ масіраванай прапагандай ператваралі ў адзінагалосны натоўп.

І я не «смакую» нашы праблемы. Я здзекваюся. Здзекваюся з тых людзей у рускім народзе, з-за якіх Расея робіцца не такой, якой я хачу яе бачыць, а такой, якой я Расею бачыць не хачу».

Міхаіл Яфрэмаў не ўпершыню выступае супраць Уладзіміра Пуціна не толькі ў «крымскім канфлікце». Ён таксама вядомы сваім сатырычным цыклам пад назвай «Грамадзянін Паэт».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках