25 красавiка 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зняла свой запыт у Інтэрпол на вышук Керымава

Беларусь зняла свой запыт у Інтэрпол на вышук Керымава

Па ініцыятыве беларускага боку таксама зняты запыт у Інтэрпол на вышук былога дырэктара "Уралкалію" Уладзіслава Баўмгертнера.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, піша "Інтэрфакс".

"Па Керымаву наш запыт у Інтэрпол зняты. Керымаў знаходзіцца ў юрысдыкцыі Расейскай федэрацыі, і яго пераслед таксама знаходзіцца ў юрысдыкцыі Расеі", - сказаў Шуневіч у сераду журналістам у Менску.

Кіраўнік МУС дадаў, што па ініцыятыве беларускага боку таксама зняты запыт у Інтэрпол на вышук былога дырэктара "Уралкалію" Уладзіслава Баўмгертнера. "Так як расейскі бок прыняў меры па крымінальным пераследзе Баўмгертнера, наш запыт страціў сваю актуальнасць і быў зняты па нашай ініцыятыве", - удакладніў міністр.

Генеральны дырэктар "Уралкалію" і кіраўнік назіральнага савета "Беларускай калійнай кампаніі" (БКК) Баўмгертнер быў затрыманы ў канцы жніўня 2013 года ў Менску. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

За месяц да гэтага "Уралкалій" у канцы ліпеня заявіў аб спыненні экспартных продажаў праз БКК - сумеснага трэйдара з "Беларуськаліем".

Акцыянер "Уралкалію" Сулейман Керымаў неўзабаве пасля затрымання Баўмгертнера стаў абвінавачаным па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб БКК. Следчыя органы Беларусі ў пачатку верасня 2013 года паведамілі, што вынесеныя пастановы аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэнні яго ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола.

Дзеянні Керымава таксама кваліфікаваныя следствам як арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 3 верасня МУС Беларусі паведаміла, што рашэнне аб аб'яўленні Керымава ў міжнародны вышук ужо прынята Інтэрполам. 11 верасня Інтэрпол пацвердзіў атрыманне запыту ад беларускіх уладаў аб унясенні ў "чырвоны спіс" члена Савета Федэрацыі Керымава, а таксама чатырох топ-мэнэджэраў "Беларускай калійнай кампаніі".

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках