29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук разыграў знаёмых, «пафарбаваўшы» іх аўтамабілі

2

На некалькіх аўтамабілях 1 красавіка ў Менску з'явіліся вялізныя надпісы.

Напрыклад, на дзвярах Kia Rio - «Т34 на Берлін», на Kia Mohave - «Йа мацізко» і г. д. Хтосьці ўжо прадказваў жартаўніку хуткую расправу. Але дарма: сам аўтар надпісаў, а заадно ўдзельнік форуму onliner.by alexoid распавёў: гэтая фарба лёгка змываецца, а аўтамабілі належаць сябрам.

- Нядаўна давялося прысутнічаць на прэзентацыі фарбы. Гэта спецыяльны склад: мел на воднай аснове. Яна патрэбная для нанясення часовых надпісаў, - распавёў alexoid. - Тады Subaru дырэктара кампаніі размалявалі цалкам. Мне дасталася некалькі балонаў, і я вырашыў скарыстацца імі 1 красавіка. 

Па словах удзельніка форуму, практычна ўсе адрэагавалі станоўча. Толькі муж уладальніцы белага Kia Rio спрасонку не разабраўся, што адбываецца. «Я сам загнаў машыну на аўтамыйку. Гэтая фарба лёгка змываецца вадой, таму ніякіх слядоў і пашкоджанняў не застаецца», - дапоўніў alexoid.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках