18 красавiка 2024, Чацвер, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына баіцца ехаць у Кіеў

22
Ярмошына баіцца ехаць у Кіеў

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына не хацела б асабіста браць удзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне, якія прызначаныя на 25 траўня.

"Я адправіла б туды мужчыну. Лічу, што становішча ў Кіеве небяспечнае", - заявіла яна ў інтэрв'ю БелаПАН.

"Шчыра кажучы, хай паменш будзе падобных інтарэсаў у жыцці любога арганізатара выбараў і любой дзяржавы. Лепш, калі ўсё рухаецца руцінна, ва ўстаноўленыя тэрміны, а не пасля рэвалюцый", - сказала кіраўнік ЦВК.

Беларускі Цэнтрвыбаркам пакуль не атрымліваў запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне. "Але яшчэ ёсць час. Як правіла, калі гэта не склад місіі назіральнікаў, то запрашэнне можа прыйсці і за месяц да выбараў", - адзначыла Ярмошына.

Вынікам "рэферэндуму" ў Крыме яна "цалкам давярае". "Гэта проста відаць няўзброеным позіркам. Для жыхароў Крыма гэта было, можа быць, нават пытанне выжывання. Калі б пытанне рэферэндуму датычылася чагосьці тэарэтычнага і абстрактнага, то тут, можа быць, патрабаваліся вялікія тэрміны. Але вынесенае пытанне было занадта блізкае кожнаму выбаршчыку. Да таго ж Крым - гэта невялікая тэрыторыя, там выбаршчыкаў крыху больш, чым у Менску", - сказала кіраўнік ЦВК.

Ярмошына таксама не выключае, што і ў Беларусі "рэферэндум" можна правесці ў кароткія тэрміны. "У нас рэферэндум у 2004 годзе праходзіў за 40 дзён. Гэта мінімальны тэрмін для стварэння ўчасткаў для галасавання. Але давайце не забываць, што ва Украіне камісіі тэрытарыяльнага ўзроўню пастаянна дзеючыя, як і ў Расеі. Гэта значыць, там заўсёды ёсць спісы выбаршчыкаў, якія пастаянна кантралююцца, ёсць вызваленыя чыноўнікі. Па сутнасці, там было пытанне толькі фінансавання", - сказала яна.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках