29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыент «хуткай» у Мазыры з нажом накінуўся на лекараў

8

Дэбош ён учыніў проста ў карэце «хуткай дапамогі».

Людзі з падазронай знешнасцю, якія ляжаць на зямлі, не заўсёды выклікаюць пачуццё жалю ў мінакоў. Аднаму з іх усё ж пашанцавала. Жанчына вырашыла, што чалавеку патрэбная дапамога і выклікала «хуткую». Тыя пагрузілі мужчыну ў машыну. І тут пачалося. Без тэмпературы, але пад градусам, пацыент учыніў у карэце «хуткай» дэбош, перадае тэлеканал «Мозырь».

«Пры аказанні дапамогі непрацуючаму жыхару Мазыра, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, пры знаходжанні яго ў салоне службовага аўтамабіля і транспартаванні ў прыёмны пакой гарлякарні, ён абражаў, лаяўся нецэнзурнай лаянкай, паводзіў сябе агрэсіўна. У выніку адбыўся інцыдэнт», - распавёў Уладзімір Кананучанка, старэйшы следчы Мазырскага раённага аддзела СК Беларусі.

Лекар, які атрымаў ні за што, інцыдэнт лічыць злачынствам, таму напісаў заяву ў міліцыю. Следчы камітэт для далейшага разбору накіраваў справу ў РАУС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках