26 красавiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медык з Берасця: Дзе мой «сярэднестатыстычны заробак» ў тры мільёны

25
Медык з Берасця: Дзе мой «сярэднестатыстычны заробак» ў тры мільёны

Супрацоўніка берасцейскай паліклінікі здзівіла афіцыйная статыстыка.

Некалькі тыдняў стала вядома аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў аховы здароўя. Акрамя ўсяго іншага, былі названыя велічыні сярэдніх заробкаў медработнікаў Берасцейскай вобласці за мінулы год. Трэба сказаць, лічбы ўражваюць. Паводле афіцыйнай інфармацыі, сярэднестатыстычны заробак медыкаў - 3.210.000, сярэдні заробак лекараў - 5 млн 661000 (пры сумяшчальнiцтве 1,1), сярэдняга персаналу - 3 млн 210 тысяч (пры сумяшчальнiцтве 1,02).

У рэдакцыю мясцовага выдання «Брэсцкі кур'ер» прыйшоў прадстаўнік сярэдняга медперсаналу і прынёс свае разліковыя лісткі. Сяргей Іваноў скончыў медыцынскае вучылішча ў 1997 годзе, а ў мінулым 2013 працаваў у Берасцейскай цэнтральнай паліклініцы, што на вуліцы Савецкай Канстытуцыі. Пасада - медыцынская сястра па масажу. Не смейцеся, гэта сапраўды яго штатная катэгорыя, так напісана ў разліковым лістку. Якія ж лічбы ў ім фігуруюць?

Службовы аклад у красавіку - 1 млн 346 тысяч 838 рублёў. У кастрычніку - 1.400.712, даплата за катэгорыю -157267 рублёў, даплата згодна з кантрактам у красавіку - 10081, кастрычніку - 10484 рубля. На рукі - адпаведна 1565388 і 1578200. Чатыры разы на год - матэрыяльная дапамога, прыкладна 85 тысяч рублёў.

А дзе, пытаецца Сяргей Аляксеевіч, сярэднестатыстычная зарплата мінулага года, роўная 3 мільёнам 210 тысячам?

У рэдакцыі газеты мяркуюць, што адказ яму і калегам павінна даць кіраўніцтва, аж да міністэрства. Вельмі ўжо цікавіць такая адчувальная розніца ў лічбах афіцыйнай статыстыкі і рэальнага памеру зарплаты.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках