24 красавiка 2024, Серада, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны дэбашыр спыніў узлёт самалёта ў Санкт-Пецярбургу

4
П'яны дэбашыр спыніў узлёт самалёта ў Санкт-Пецярбургу

Самалёт рэйсам Пецярбург-Шарм-эль-Шэйх затрымаўся праз п'янага дэбашыра на борце.

Пра інцыдэнт паведамляе мясцовае выданне "Фонтанка". Відавочцы сцвярджалі, што самалёт, ледзь узляцеўшы, вымушаны быў запытаць пасадку. Затым стала вядома, што адпускнік пачаў дэбашырыць ужо падчас вырульвання, і рэйс не адрываўся ад зямлі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на чартэрным рэйсе U6 3409, што ажыццяўляецца «Уральскімі авіялініямі», які ў выніку затрымалі на гадзіну з лішнім, піша NEWSru.com.

Самалёт павінен быў вылецець а 6:40 раніцы. Усе пасажыры зайшлі на борт, камандзір паветранага судна запытаў дазвол на вылет і паехаў да ўзлётна-пасадачнай паласы.

«На дарожцы для вырульвання, гэта значыць да ўзлёту, экіпаж выявіў сярод пасажыраў 35-гадовага жыхара Пскова, які парушаў парадак», - паведамілі ў прэс-службе МУС.

Самалёт вярнулі да тэрмінала, дэбашыра знялі і перадалі супрацоўнікам міліцыі.

Затрымка вылету склала больш за гадзіну, аэробус адправіўся а 07:56.

Жыхара Пскова прывялі ў дзяжурную частку, правялі агляд на стан алкагольнага ап'янення, які паказаў сярэднюю ступень. На гора-адпускніка склалі адміністрацыйны пратакол за знаходжанне ў грамадскім месцы нецвярозым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках