29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх дыверсантаў закідваюць у Цэнтральную Украіну

14

«Правы сектар» папярэджвае аб магчымасці з'яўлення тэрарыстаў у Вінніцкай вобласці.

Пра гэта, у прыватнасці, заявіў адзін з лідараў арганізацыі Сяргей Чумак.

Ён паведамляе, што на тэрыторыю вобласці прыбываюць людзі для здзяйснення беспарадкаў, сабатажу і дыверсій. З ягоных слоў, яны былі заўважаныя ў горадзе Бар і ў самой Вінніцы.

«Правы сектар» просіць жыхароў вобласці і горада Вінніцы быць пільнымі. Калі вы заўважылі людзей або калоны аўтамабіляў з малдаўскімі або прыднястроўскімі нумарамі, паведамляйце пра гэта ў міліцыю, СБУ, «Правы сектар», атрады мясцовай самаабароны. «Правы сектар» у гэтых умовах чакае вашай падтрымкі», - сказаў Сяргей Чумак.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны пастанавілі аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках