19 красавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША: Наступны крок - санкцыі супраць «Газпрама» і буйных банкаў

12
Сенат ЗША: Наступны крок - санкцыі супраць «Газпрама» і буйных банкаў

Санкцыі супраць Расеі пашыраць у бліжэйшы час.

Энергетычнае прадпрыемства «Газпрам» павінна трапіць пад абмежавальныя меры ЗША калі Уладзімір Пуцін не пачне адводзіць свае войскі ад украінскіх межаў. З такой прапановай у эфіры NBC выступілі прадстаўнікі камітэта па замежных справах сената Кангрэса ЗША, перадае УНН.

«Калі Расея не пачне адводзіць свае войскі ад украінскай мяжы, то ЗША павінны будуць падвергнуць санкцыям расейскія энергетычныя прадпрыемствы, такія як «Газпрам», - сказаў рэспубліканец Боб Коркер. Ён адзначыў таксама, што неабходна «ўдарыць і па буйных банках», каб даказаць Пуціну, што Штаты гатовыя пайсці на такі крок. Гэтую ідэю падтрымалі і сенатары-дэмакраты дадаўшы, што санкцыі ЗША супраць Расеі павінны быць пашыраныя.

На мінулым тыдні ў Вашынгтоне паведамілі, што прэзідэнт Барак Абама разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць Расеі ў банкаўскай сферы, энергетыцы і горназдабыўной прамысловасці. Учора амерыканскія СМІ напісалі пра тое, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША накіруе ўсе намаганні на ізаляцыю Расеі.

Барак Абама страціў надзею на супрацоўніцтва з расейскім прэзідэнтам і спісвае яго з рахункаў, маючы намер у пакінутыя два з паловай гады свайго знаходжання ва ўладзе заняцца іншымі праблемамі, для якіх яшчэ магчыма знайсці рашэнне, піша The New York Times.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках