25 красавiка 2024, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы мэр Адэсы: Са сцягамі Расеі ў нас ходзяць гарадскія вар'яты

1
Былы мэр Адэсы: Са сцягамі Расеі ў нас ходзяць гарадскія вар'яты

Падстаў для грамадзянскай вайны наогул няма ні на ўсходзе, ні на поўдні Украіны.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Главком" заявіў народны дэпутат ад УДАРу, экс-мэр Адэсы Эдуард Гурвіц.

"Такой падставай можа быць непрымірымасць бакоў, калі парушаныя нейкія важнейшыя жыццёвыя інтарэсы. А калі спрабуюць нешта пабудаваць на пытанні рускай мовы, гэта проста смешна. У нас на рускай мове заўсёды размаўлялі, і ніхто гэтаму не перашкаджаў. Казаць пра тое, што кагосьці ўшчамлялі ў зносінах на гэтай мове - гэта дзікунства", - падкрэсліў Гурвіц.

"Адэсіты катэгарычна супраць любых сепаратысцкіх лозунгаў, спробаў сарваць прэзыдэнцкія выбары. Бо ў нас з расейскімі сцягамі ходзяць толькі гарадскія вар'яты. Абласное кіраўніцтва спрабуе наладзіць і ахову горада, і ўзаемадзейнічаць з грамадскасцю. А гарадское кіраўніцтва, якое ў свой час адпраўляла «цітушак» на Антымайдан у Кіеў і прымала зварот да любімага імі прэзідэнта Януковіча разагнаць Майдан, працягвае сябе паводзіць так, быццам толькі і чакае "зялёных чалавечкаў", якія б выратавалі іх ад поўнага краху", - заявіў Гурвіц.

Нагадаем, учора ў Адэсе з'явіліся карыкатуры на Пуціна. Яны ўсталяваныя на гарадскіх білбордах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках