28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы «прыезд Януковіча» ў Данецк прызначылі на 11 траўня

9

Януковіч можа прыехаць у Данецк 11 траўня на абвешчаны сепаратыстамі «рэферэндум».

Пра гэта ў нядзелю, 20 красавіка, паведаміў самаабвешчаны прэм'ер, а таксама прызначаны Пуціным в.а. губернатара Крыма Сяргей Аксёнаў у сваім акаўнце ў сетцы «Твітэр».

«Януковіча пакуль нешта не відаць у Данецкай Народнай Рэспубліцы. Падобна на тое, гэта чарговая плётка, а Януковіч спалохаўся. А людзі верылі і спадзяваліся», - напісаў Аксёнаў.

Паводле яго слоў, чакаецца прыезд былога прэзідэнта Украіны на «рэферэндум» 11 траўня ў Данецк. Раней вяртанне Віктара Януковіча анансавалі на Вялікдзень.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках