18 красавiка 2024, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Вялікдзень у небе над Параф'янава ўбачылі сонца ў выглядзе яйка

9

Жыхары мястэчка ў Докшыцкім раёне ўбачылі ўнікальную атмасферную з'яву.

Вакол сонца, якое заходзіла, утварыўся німб святла, які формай нагадваў курынае яйка, піша мясцовы партал westki.info.

Німб атачалі дзве эліптычныя акружнасці - больш выразная ружовая і ледзь бачная аранжавая. «Яйка» на небе можна было бачыць на працягу пятнаццаці хвілін - з 19:50 да 20:05.

Гэтая атмасферная з'ява вядомая навукоўцам як гало. Выявы на небе ўтвараюцца дзякуючы адлюстраванню і праламленн. сонечнага святла праз крышталі лёду на вышыні 5-10 кіламетраў.

Цікава, што гало над Параф'янава з'явілася ў дзень, калі хрысціяне ўсіх канфесій святкуюць Уваскрасенне Хрыстова. Велікоднае яйка - адзін з сімвалаў гэтага свята.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках