18 красавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін стварае ў Крыме ігральную зону

22
Пуцін стварае ў Крыме ігральную зону

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб стварэнні ў Крыме ігральнай зоны.

Дакумент размешчаны ў электроннай базе дадзеных ніжняй палаты расейскага парламента, піша korrespondent.net.

Межы стваранай ігральнай зоны будуць вызначацца органамі выканаўчай улады Рэспублікі Крым, паказваецца ў законапраекце.

Раней самаабвешчаны крымскі «прэм'ер» Сяргей Аксёнаў паведаміў, што пытанне аб функцыянаванні ігральных зон на тэрыторыі рэспублікі будзе вырашана да 1 траўня.

«Казіно і ігральных зон па ўсім Крыме не будзе. Усё будзе знаходзіцца ў адным месцы», - адзначыў ён.

Раней паведамлялася, што Цэнтрабанк РФ спыніў працу шэрагу ўкраінскіх банкаў у Крыме.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках