20 красавiка 2024, Субота, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі журналіст быў выкрадзены тэрарыстамі ў Славянску

5

(абноўлена - 12:23) Журналіст Зміцер Галко каля гадзіны знаходзіўся ў палоне ў сепаратыстаў.

Пра сваё затрыманне сёння раніцай ён паспеў паведаміць у «Фэйсбуку».

Разам з ім былі затрыманыя італьянскія журналісты, паведаміў у сацыяльнай сетцы ўкраінскі журналіст Дзяніс Казанскі.

«У Славянску гадзіну таму сепаратыстамі былі выкрадзеныя два італьянскіх журналіста Поль Гаго і Касіма Атанасіо, а таксама беларускі журналіст газеты «Новы час» Зміцер Галко, якія вялі здымку ў горадзе. У журналістаў забралі дакументы, грошы і фотатэхніку, сядзяць у нейкім памяшканні. Інфармацыя ад іх», - напісаў ён.

Прыкладна праз гадзіну журналіст выйшаў на сувязь і паведаміў, што ўжо знаходзіцца на волі. Пра лёс італьянскіх журналістаў пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках