24 красавiка 2024, Серада, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Мітрапаліт Павел ганьбіць праваслаўе

22
Павел Севярынец: Мітрапаліт Павел ганьбіць праваслаўе

Патрабаванне мітрапаліта галасаваць за Лукашэнку можа паспрыяць адтоку вернікаў.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец, каментуючы сайту charter97.org патрабаванне мітрапаліта Паўла ад вернікаў галасаваць за Лукашэнку.

«Мне вельмі сумна чуць такія заявы ад мітрапаліта Паўла. Шчыра кажу, часам сумна, а часам бывае і сорамна за праваслаўную царкву. Я ведаю, што ў праваслаўнай царкве вельмі шмат людзей, якія разумеюць усю ілжывасць і беззаконнасць сённяшняй улады. Магчыма, калі б мітрапаліт быў беларусам, такіх слоў мы б не пачулі. А сярод беларускіх біскупаў былі вартыя кандыдатуры», - упэўнены палітык.

Былы палітвязень лічыць, што такія заявы могуць паспрыяць расчараванню і адтоку вернікаў, ад чаго страціць царква.

«Любая свецкая асоба і нават святар час ад часу можа выказаць сваё меркаванне па нейкай палітычнай праблеме, але калі выказваецца мітрапаліт, то словы павінны быць максімальна ўзважанымі. А выказванні на тэму Украіны і наконт Лукашэнкі бянтэжаць і расчароўваюць, ад гэтага пакутуе царква», - падкрэсліў Павел Севярынец.

Нагадаем, учора, падчас наведвання беларускім кіраўніком Свята-Духава кафедральнага сабора ў Менску мітрапаліт Павел распавёў, як заклікае вернікаў галасаваць за яго.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках