20 красавiка 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Крыніцы» звольнены?

12
Дырэктар «Крыніцы» звольнены?

Гендырэктар найбуйнейшага беларускага піўзавода ААТ «Крыніца» Рыгор Пяткевіч адхілены ад пасады.

У чацвер 17 красавіка на завод прыбыла дэлегацыя чыноўнікаў, якія асабіста азнаёміліся са станам спраў і далі зразумець, што ў бліжэйшы час працоўнаму калектыву будзе прадстаўлены новы кіраўнік дзяржпрадпрыемства, піша агенцтва «Рэгнум».

На думку работнікаў «Крыніцы», змена гендырэктара была вельмі верагоднай пасля таго, як Лукашэнка 10 красавіка правёў адмысловую нараду аб стане і перспектывах развіцця піваварнай галіны Беларусі. Па выніках нарады кіраўнік аддаў шэраг распараджэнняў. На думку экспертаў, рэзкая крытыка стану спраў у галіне і асаблівая ўвага да былога флагмана беларускага піваварэння павінна была атрымаць практычны выхад у кадравых рашэннях.

Сярод кандыдатур на пасаду новага гендырэктара «Крыніцы» разглядалася крэатура з Мінгандлю, бо кіраўнік рэспублікі лічыць якасць беларускага піва вельмі добрай ( хоць і прызнаўся ў ходзе нарады, што не п'е піва), але непрымальнай арганізацыю продажаў. Менавіта гэтую праблему павінен вырашыць новы кіраўнік «Крыніцы». Разглядаліся таксама кандыдатуры з дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам» і прадпрыемстваў, падпарадкаваных яму. На думку экспертаў, новым гендырэктарам сталічнага піўзавода стане вылучэнец дзяржканцэрна з ліку кіраўнікоў правінцыйных прадпрыемстваў. У «Белдзяржхарчпраме» на пытанне аб новым кіраўніку «Крыніцы» адказу не знайшлося.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках