25 красавiка 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Расеі: У II квартале эканоміка сыдзе ў рэцэсію

18
Мінфін Расеі: У II квартале эканоміка сыдзе ў рэцэсію

З краіны працягнецца адток капіталу, а рост коштаў паскорыцца.

Расейская эканоміка па выніках II квартала сыдзе ў рэцэсію, лічаць у Мінфіне. У I квартале была зафіксаваная адмоўная дынаміка ВУП у параўнанні з IV кварталам 2013 года, паведаміла раней Мінэканамразвіцця. У II квартале эканоміка таксама будзе ў мінусе. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента стратэгічнага планавання Максім Арэшкін, перадае РБК.

"Мінэканамразвіцця ацэньвала I квартал да IV квартала са знятай сезоннасцю ў -0,5% (дынаміка ВУП). Падобна на тое, што і ў II квартале ў нас будзе адмоўнае значэнне", - паведаміў ён.

Афіцыйна прызнаецца, што эканоміка знаходзіцца ў стане рэцэсіі, калі скарачэнне ВУП адбываецца на працягу двух кварталаў запар. "Калі карыстацца вызначэннем, глядзяць як раз квартал да квартала з вычышчанай сезоннасцю", - удакладніў Арэшкін. Такім чынам, Мінфін не выключае тэхнічнай рэцэсіі па выніках паўгоддзя, сказаў ён.

У гадавым супастаўленні рост ВУП таксама хутка можа ўпасці ніжэй за нуль, сказаў Арэшкін. "0,8% (росту да адпаведнага перыяду мінулага года) у I квартале азначае, што далей будзе горш. Другі-трэці кварталы мы чакаем істотна горш, чым 0,8%, бліжэй да нулявой адзнакі, не выключаем, што можам убачыць і адмоўнае значэнне... Год да года", - заявіў ён.

Слабы рост эканомікі будзе адбівацца і на інфляцыі, працягнуў Арэшкін. Паводле яго слоў, у бліжэйшыя месяцы рост коштаў у гадавым выражэнні рэзка паскорыцца.

"У красавіку мы чакаем 7,2-7,3%. Пікавае значэнне гэтага года, па нашых ацэнках, будзе ў траўні-чэрвені ў раёне 7,5%, затым, пачынаючы з ліпеня, рэзкае зніжэнне", - сказаў чыноўнік. Да канца года Мінфін чакае, што інфляцыя знізіцца да 5-6% і ўвойдзе ў калідор, які прагназуецца сёння афіцыйна. "Ніжэй 6 да канца года", - удакладніў Арэшкін.

Галоўны фактар, які працуе на зніжэнне інфляцыі, - значна меншая індэксацыя рэгуляваных тарыфаў у гэтым годзе ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Паводле ацэнак Мінфіна, першасны эфект ацэньваецца ў -0,5%, другасны выразіцца ў непавышэнні коштаў прадпрыемстваў у наступныя месяцы.

Вялікі рост коштаў сёння тлумачыцца ростам коштаў у гадавым вылічэнні на малочную прадукцыю на 17,5%, на сыр на 22,4%, на яйкі на 14,7%, растлумачыў Арэшкін. "Мы чакаем, што тут мы ў бліжэйшы час таксама пройдзем пікавыя значэнні", - сказаў чыноўнік. У II паўгоддзі кошты могуць знізіцца.

Уплывае на кошты і зніжэнне курсу рубля. "Можна дзве ацэнкі даць... Непасрэдны ўклад у рост коштаў будзе 1,1%", - сказаў Арэшкін, адзначыўшы, што курс рубля ўпаў на 10% у канцы мінулага - пачатку гэтага года. Іншая ацэнка, у 0,5%, улічвае рост інфляцыі і паслабленне валютнага курсу мінулага года.

Адток капіталу з Раскі рэзка замарудзіцца ў бліжэйшыя месяцы і складзе 70-80 млрд дал. да канца года, лічыць ён.

"Важна разумець яго структуру... Яна нагадвае шмат у чым сітуацыю IV квартала 2008г.: большая доля росту аб'ёмаў наяўнай замежнай валюты, калі я не памыляюся, 19,6 млрд дал., і рост замежных актываў у банкаўскай сістэме", - сказаў Арэшкін.

У асноўным гэта не продаж валютнай выручкі, дадаў ён. Такія тэндэнцыі, як паказвае вопыт, бываюць разава, і ў наступныя кварталы назіраецца зваротная тэндэнцыя.

Раней міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў казаў, што адток капіталу ў 2014г. можа скласці 100 млрд дал. У гэтым выпадку рост ВУП складзе 0,6%.

У сваю чаргу, былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын заяўляў у сакавіку, што адток капіталу з РФ у 2014г. можа скласці 150-160 млрд дал. "Гэта плата за тое, што мы хочам праводзіць самастойную знешнюю палітыку", - лічыць ён.

Памочнік прэзідэнта Расеі Андрэй Белавусаў заяўляў, што адток капіталу з Расеі па выніках 2014г. можа скласці 60-80 млрд дал., а з улікам інтэрвенцый Цэнтрабанка - 100 млрд.

У пачатку красавіка 2014г. Мінэканамразвіцця афіцыйна панізіла прагноз росту ВУП Расеі ў 2014г. да 1,1% у базавым сцэнары. Але нават такая сціплая дынаміка будзе магчымая толькі ў выпадку адмены "бюджэтнага правіла", паведаміў намеснік міністра Андрэй Кляпач. Інакш рост эканомікі складзе толькі 0,5%.

Папярэдні прагноз міністэрства на бягучы год складаў 2,5%. У лютым міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў казаў РБК, што гэтая лічба будзе перагледжаная ў красавіку ў меншы бок.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках