18 красавiка 2024, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прарасейскім мітынгу ў Луганску збілі журналістаў

1
На прарасейскім мітынгу ў Луганску збілі журналістаў

Журналіст Максім Данільчанка быў збіты невядомымі на мітынгу сепаратыстаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" паведаміў кіраўнік Луганскага абласнога прадстаўніцтва ў "Грамадзянскай сетцы АПОРА" Аляксей Кармілецкі.

"Вакол знаходзілася некалькі сотняў луганчан, якія бачылі гэта... Падчас правядзення акцыі пратэсту сепаратыстаў і прыхільнікаў рускага свету, Максім Данільчанка пайшоў на акцыю і здымаў на фотаапарат як праходзіць мітынг. Аднак невядомыя асобы, прадставіўшыся Самаабаронай падышлі да яго, сказалі што здымаць украінскім журналістам забаронена, схапілі яго за рукі, ударылі некалькі разоў у твар "папераджальна", як яны заявілі, і вывелі з месца, дзе праходзіць акцыя", - піша ён.

Арганізацыя разглядае напад як факт ціску на прадстаўнікоў украінскіх СМІ ў Луганску.

"Былі парушаныя арт. 26 ЗП "Пра друкаваныя СМІ ва Украіне" і арт. 171 Крымінальнага кодэкса Украіны. Ніводнага праваахоўніка каля масавай акцыі пратэсту не было. Узнікае пытанне, чаму? Неабходна сказаць што абмежаванне правоў журналістаў у Луганску ў апошні час стала "нормай". Цяпер Максім піша заяву ў міліцыі", - рэзюмаваў Кармілецкі.

Мітынг ля сценаў захопленага тэрарыстамі будынка СБУ працягваецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках